Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці
Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) — беларускі прафесійны саюз. Нягледзячы на тое, што прафсаюз у назве ўказвае прыналежнасць да яго толькі работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, ён абараняе таксама і супрацоўнікаў гандлёвай, адукацыйнай, вытворчай і іншых сфераў. Заснаваны ў 1990-х гадах. Адзін з самых масавых незалежных прафсаюзаў Беларусі. У прафсаюз звяртаюцца супрацоўнікі Мінскага метрапалітэну, ААТ «БАТЭ» (Барысаў), РУВП «Граніт» (Мікашэвічы) і г.д. У 2000-х гадах пры прафсаюзе РЭП працавала ініцыятывай групы студэнтаў разнастайных навучальных установаў Мінска. 21 жніўня 2008 г. пасля арганізацыйнага сходу членаў прафсаюза была створана прафсаюзная група «Студэнцкая Рада». У красавіку 2022 года МУС прызнала прафсаюз РЭП экстрэмісцкім фарміраваннем[1]. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[2]. 19 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць прафсаюза па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу»[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia