Генадзь Фёдаравіч Фядыніч
Генадзь Фёдаравіч Фядыніч (нар. 31 ліпеня 1957, Ракітніца, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч, былы старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. БіяграфіяАтрымаў адукацыю інжынера-механіка ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Узначальваў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці з 1990 года[1]. У 2018 годзе вымушаны пакінуць пасаду старшыні прафсаюза ў сувязі з асуджэннем на 4 гады абмежавання волі і права займаць кіруючыя пасады па справе пра ўхіленне ад выплаты падаткаў прафсаюзам РЭП[2]. Быў затрыманы ў красавіку 2022 года, пасля прызнання прафсаюза РЭП экстрэмісцкім, разам з іншымі прафсаюзнымі дзеячамі Беларусі[3]. 13 мая 2022 года прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі Фядыніча і іншых затрыманых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху палітычнымі зняволенымі[4]. 5 студзеня 2023 года асуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia