Уладзімір Якаўлевіч Цэслер
Уладзімір Цэслер (нар. 30 красавіка 1951) — беларускі мастак, дызайнер. БіяграфіяСкончыў аддзяленне дызайну факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1979). Жыў і працаваў у Мінску. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па забеспячэнні трансферу ўлады, пасля чаго быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Па словах Яўгена Ліпковіча, «была настойлівая рэкамендацыя ад улад яму зваліць, калі не хоча, каб яго закаталі ў асфальт, як усіх астатніх»[1]. Спачатку прыехаў у Кіеў, пасля выляцеў на Кіпр[2]. ТворчасцьЗ 1979 года працаваў сумесна з Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў галіне плакату — больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале. Значныя працыШырока вядомы «Праект стагоддзя. 12 з XX» У. Цэслера і С. Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX ст. былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (1999—2000), у Музеі Людвіга пры Дзяржаўным расійскім музеі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Венецыянскай біенале (2005). Пасля смерці С. Войчанкі У. Цэслер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манеры, якая разам з ідэальным тэхнічным выкананнем, стала візіткай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага перыяду — серыя оп-арт-абъектаў «Вектарныя тэхналогіі» (2007). Кірункі творчасці — плакат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленне кніг, рэклама. Галерэя
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia