Беларускі сцяг (часопіс)
«Белару́скі сцяг» — штомесячны грамадска-палітычны і літаратурны часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў красавіку — верасні 1922 года у Каўнасе на беларускай мове. Выйшлі 4 нумары. Рэдактар-выдавец часопіса — Клаўдзій Дуж-Душэўскі[1]. Галоўная мэта выдання, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасці, павышэнні грамадскай свядомасці, умацаванні волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў беларускага жыцця. Разглядаў палітычныя і грамадскія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызваленчага руху і будучыні беларускага народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі[2]. Аўтарамі выдання былі Аляксандр Цвікевіч, які друкаваўся пад псеўданімам А. Галынец і крыптанімам А. Ц., Вацлаў Ластоўскі, Янка Станкевіч, І. Трызна і іншыя. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia