Беларускі хаўрус у Францыі
Белару́скі хаўру́с у Фра́нцыі — культурна-асветніцкая арганізацыя беларускай эміграцыі. ГісторыяПалітыка польскіх улад стымулявала выезд беларускага насельніцва за межы Другой Рэчы Паспалітай. Асноўную масу эмігрантаў складала моладзь з ліку малазямельных ці беззямельных сялян. Эміграцыя ў Францыю мела сталы і сезонны характар: па прыблізных падліках колькасць беларусаў, якія выехалі ў міжваенны час у Францыю па эканамічных прычынах, складала каля 20 000 чалавек. Галоўнымі цэнтрамі беларусаў былі Ліль, Рубэ, Па-дэ-Кале, Эльзас, Латарынгія, Ліён, Парыж, Бардо, Гаўр, Тулуза. Беларускія аддзелы і гурткі пачынаюць працу з канца 1920-х гадоў пры польскіх, украінскіх і французскіх арганізацыях[1]. "Хаўрус" быў заснаваны ў 1932 годзе ў Парыжы. Арганізацыя праводзіла лекцыі па эканоміцы, земляробстве, гісторыі Беларусі, а таксама знаёміла жыхароў Францыі з беларускай культурай і мастацтвам. Пры парыжскім аддзяленні дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў у розных галінах эканомікі, вывучэнні французскай мовы, працавала бібліятэка-чытальня. У 1937 годзе былі заснаваны 3 філіялы, якія знаходзіліся ў Біянкуру, Па-дэ-Кале і Каньяку. У 1937 годзе пачаў выходзіць «Бюлетэнь беларускай працоўнай эміграцыі», а ў 1938 годзе — «Рэха». На пачатку Другой сусветнай вайны Абрамчык марыў пра стварэнне ў складзе Французскага Замежнага легіёна асобнага беларускага фарміравання. Усім жадаючым уступіць у беларускія адзінкі "Хаўрус" пачаў выдаваць спецыяльныя пасведчанні аб іх няпольскім паходжанні. З лютага па красавік 1940 г. у ваколіцах Парыжа існаваў вярбовачны пункт для добраахвотнікаў у беларускі падраздзел у складзе Замежнага легіёна. Аднак, у рэшце рэшт, усе беларускія добраахвотнікі былі перададзены ў польскія вайсковыя злучэнні. Астатнім, хто адкрыта ўхіляўся ад уступлення ў польскія адзінкі, было дазволена ўступаць у французскае войска[2]. На перыяд нямецкай акупацыі была спынена дзейнасць арганізацыі, якая аднавілася ў 1947 годзе. Падтрымлівае сувязі з іншымі суполкамі беларускай эміграцыі, садзейнічае пашырэнню інфармацыі пра Беларусь у свеце[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia