Беларусь за МКАДам

Беларусь за МКАДам
Краіна
Tып інтэрнэт-выданне[d]
Дата заснавання 18 мая 2019
Мова руская і беларуская
Раннія назвы «Выборы. Беларусь»

Беларусь за МКАДам (руск.: Беларусь за МКАДом) — беларускае незалежнае інтэрнэт-выданне. Створана 18 мая 2019 года, як канал у Тэлеграме.

Гісторыя

Кантэнт СМІ быў сфакусаваны на асвятленні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 2 сакавіка 2021 года выданне змяніла назву на «Беларусь за МКАДам» і пачало публікаваць навіны пра беларускія рэгіёны[1].

17 снежня 2021 года судом Маскоўскага раёна Мінска Тэлеграм-канал медыя быў прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі[2][3]. 13 кастрычніка 2023 года выданне, разам з яго акаўнтамі ў сацыяльных сетках і лагатыпам, было прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. На той момант на яго Тэлеграм-канал было падпісана больш за 12 тысяч чалавек[4][5]. 17 ліпеня 2024 года суд Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці аб’явіў Ютуб-канал медыя экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй[3].

У студзені 2025 года Ютуб-канал «Беларусі за МКАДам» заняў шостае месца ў топе беларускага Ютуба, сабраўшы больш за шэсць з паловай мільёнаў праглядаў і абагнаўшы акаўнт тэлеканала АНТ[6].

Крыніцы

  1. Дорогие друзья, мы решили поменять тематику нашего канала (руск.). Беларусь за МКАДом (2 сакавіка 2021). Праверана 2 лютага 2025.
  2. Телеграм-канал "Беларусь за МКАДом" признан экстремистским (руск.). reform.news (17 снежня 2021). Праверана 2 лютага 2025.
  3. а б Пополнение «экстремистского списка» Мининформации (руск.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (23 ліпеня 2024). Праверана 2 лютага 2025.
  4. Популярный паблик «Беларусь за МКАДом» объявили «экстремистским формированием» (руск.). Зеркало (13 кастрычніка 2023). Праверана 2 лютага 2025.
  5. "Беларусь за МКАДом" признана экстремистским формированием (руск.). Reform.news (13 кастрычніка 2023). Праверана 2 лютага 2025.
  6. Беларуcские YouTube каналы в январе 2025 (руск.). Information Policy (1 лютага 2025). Праверана 2 лютага 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya