Агульнанацыянальнае тэлебачанне (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», АНТ; руск.: Общенациональное телевидение) — беларускі тэлеканал. Пачаў паўнавартаснае вяшчанне 24 чэрвеня2002 года. Між іншым выкарыстоўваецца для пашырэння прапаганды ў Беларусі.
Па дадзеных прыватнай даследчай кампаніі «Гевс Медыя», у кастрычніку 2008 года тэлеканал заняў першае месца па заваяванні глядацкай увагі ў Беларусі[2].
3 чэрвеня 2021 года на тэлеканале выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрв’ю Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня[4][5][6][7]. 21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[8].
Лагатып
З 25 чэрвеня 2002 па 31 мая 2011 года лагатып уяўляў сабой авал, унутры якога знаходзілася літара «Н» і лагатып быў напаўпразрыстым. Нязначана мяняўся у 2007 і 2016 гадах. У час рэтрансляцыі праграм Першага канала над лагатыпам АНТ знаходзіўся лагатып Першага канала (шэрая тлустая адзінка з раздвоеным нізам, лагатып празрысты). Знаходзіўся ў правым верхнім вуглу.
З 1 чэрвеня 2011 па цяперашні час з-за пераходу Першага канала на вяшчанне у фармаце 16:9, лагатып быў моцна «падвінуты» управа і паменшаны ў 1,5 раза. Пад ім таксама знаходзіцца лагатып АНТ, каторы таксама паменшаны ў 1,5 раза. У час праграм уласнага правядзення лагатып АНТ вяртаецца на сваё месца. Знаходзіцца там жа.
Перайначаванні
З 22 снежня 2003 года на лагатыпе з’яўляюцца навогоднія ўпрыгожванні.
Штат
Штат тэлеканала АНТ налічвае 304 супрацоўніка. У дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання працуе 107 чалавек, у дырэкцыі праграмнай — 28, у дырэкцыі тэхнічнага забеспячэння — 33 супрацоўніка. Дырэкцыя вытворчая налічвае 51 спецыяліста. 22 чалавекі працуюць у агульным аддзеле. У дырэкцыі радыёвяшчання працуюць 24 супрацоўніка. У дырэкцыі спецыяльных праектаў — 27 спецыялістаў.
Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні
Служба навін АНТ часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах АНТ надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у т.л. А. Лукашэнка.
29 верасня2020 года тэлеканал у сваім Тэлеграм-канале паведаміў аб вылучэнні А. Лукашэнка на Нобелеўскую прэмію міру. У навіне, апублікаванай без спасылак на крыніцы, паведамлялася, што намінавала яго «член прэзідэнцкага савета па развіцці навукі, дацэнт БДПУ імя Максіма Танка Галіна Каваленка». Яна патлумачыла сваё рашэнне нібыта тым, што Лукашэнка «не дапусціў анархіі, замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны»[9]. Аказалася, што гэта дублікат навіны сатырычнага выдання «Панарама»[10].