Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016
Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 будзе прадстаўлена ў 5-і відах спорту (дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, акадэмічнае веславанне і фехтаванне). У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 20 чалавек (10 мужчын і 10 жанчын)[1]. Прызёры
Вынікі спаборніцтваў
Мужчыны
Жанчыны
Скандал са сцягам Расіі23 жніўня 2016 кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што беларускія спартсмены на адкрыцці Паралімпіяды панясуць беларускія і расійскія сцягі[2], чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[3]. У прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта адзначылі, што Расія не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, таму, калі беларускія спартсмены панясуць расійскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, а ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя захады. Алег Шэпель быў апраўдваўся, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі, і афіцыйная дэлегацыя на стадыёне «Маракана» будзе несці толькі дзяржаўны сцяг Беларусі[4]. Пазней з інтэрв’ю прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант стала вядома, што беларуская дэлегацыя планавала несці вялікі расійскі сцяг на чале калоны побач з беларускім, але ён быў канфіскаваны прадстаўнікамі Міжнароднага паралімпійскага камітэта[5]. ![]() На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», беларускі спартыўны функцыянер Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі[6]. У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах[6]. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі[7], 10 верасня той вярнуўся ў Мінск. Пасля акцыі А. Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі А. Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[8]. Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч, каментуючы акцыю, заявіў, што яна не была санкцыянавана міністэрствам[9]. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу паведаміў, што беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску, а Беларусь гатовая адказваць за яго ўчынак[10]. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант падкрэсліла[11]:
Пазней і сам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўхваляе гэты крок, які з’яўляецца праявай «салідарнасці і пратэсту супраць несправядлівасці»[12]. Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак беларуса, які пранёс на адкрыцці Паралімпіяды сцяг Расіі, заслугоўвае захаплення[13]. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Андрэя Фомачкіна ордэнам Дружбы[14]. Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе Мікалай Шудзейка ў інтэрв’ю The Guardian сказаў, што беларускія паралімійцы «засмучаны і абураны» разгортваннем расійскага сцяга над афіцыйнай дэлегацыяй. Паводле яго слоў, Фомачкін патлумачыў свой учынак тым, што ён рускі паводле паходжання і хацеў выразіць падтрымку расійскім паралімпійцам[15]. У навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» было аднак заяўлена, што інтэрв’ю Шудзейкі брытанскаму выданню з’яўляецца няпраўдай[16]. Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды[17]. 3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра. У студзені 2018 беларускія паралімпійцы атрымалі папярэджанне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта аб недапушчальнасці выкарыстання расійскага сцяга на маючай адбыцца Паралімпіядзе, як гэта было ў Рыа ў 2016 годзе[18]. Зноскі
Гл. таксамаЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia