Беларус (карціна)
Беларус — карціна Ільі Яфімавіча Рэпіна, напісаная алеем у 1892 годзе ў Здраўнёве. Перадгісторыя стварэнняУ суседняй са Здраўнёва вёсцы Сахарава жыла шматдзетная сям’я. Старэйшага сына звалі Сідарам. У дзяцінстве ён захварэў, на твары выступілі нарывы, якія не ўдавалася вылечыць. Маці Сідара пасля наведвання мясцовай знахаркі намазала сынаў твар ртуццю. Відавочна, ад пары ядавітага метала хлопец аслеп. У 1892 годзе, прыкладна праз 10 год, зрок без аніякага лячэння вярнуўся. Гэтая гісторыя разышлася па ваколіцах. Рэпін захацеў пабачыць Сідара.[1] Гісторыя стварэння і далейшы лёсКарціна напісана летам 1892 года за тры дні. Рэпін пісаў пра сваю мадэль:
. На сённяшні дзень карціна захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга. Карціна на паштовай марцы![]() 31 кастрычніка 1994 года Белпошта выпусціла марку-счэпку з выявай карціны наміналам 1000х2 беларускіх рублёў. № маркі каталога Рэспубліцы Беларусь — 82-82[3], № каталога Michel 76-77. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia