Беласнежка: Помста гномаў
«Беласнежка: Помста гномаў» (англ.: Mirror Mirror) — фэнтэзійны камедыйны фільм рэжысёра Тарсема Сінгха, вольная экранізацыя казкі братоў Грым. Фільм выйшаў у пракат 30 сакавіка 2012 года. СюжэтФільм пачынаецца з апавядання мачахі Беласнежкі каралевы Клементыяны (Джулія Робертс). Яна расказвае гісторыю, як у адной пары ў далёкім каралеўстве нарадзілася цудоўная дачка. Неўзабаве пасля родаў маці дзяўчынкі памірае, і бацька (Шон Бін), кароль той дзяржавы, сам клапоціцца пра дачку, спрабуючы выгадаваць з яе спадчынніцу трону. Праз восем гадоў Кароль знаходзіць сабе новую жонку — Клементыяну. Неўзабаве пасля вяселля кароль з’яжджае на бітву з нейкімі цёмнымі сіламі і знікае, пакінуўшы дачцэ свой кінжал. Яна шукае бацьку ў лесе, але не знаходзіць. Праз дзесяць гадоў каралеўства практычна разбурана: краіну скаваў вечны лёд, у палацы балююць багацеі, а ў горадзе гінуць з голаду простыя людзі. Каралева ўзурпавала ўладу, схаваўшы ад усіх, што сапраўдная спадчынніца прастола не яна, а яе падчарыца. Пасталелая Беласнежка (Лілі Колінз) на сваё васемнаццацігоддзе даведваецца ад сваіх сяброў сярод прыслугі пра жахі, якія робяцца па-за сценамі замка і атрымлівае ў падарунак кінжал свайго бацькі. Беласнежку прыгнятае яе жыццё ў палацы: яе не паважаюць, а Каралева ўвесь час зневажае яе. Беласнежка маскіруецца і пакідае палац, каб… У ролях
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia