Лілі Колінз
Лілі Джэйн Колінз (англ.: Lily Jane Collins; нар. 18 сакавіка 1989) — англа-амерыканская актрыса, мадэль і пісьменніца. Дачка музыкі Філа Колінза і Джыл Тэвелман. БіяграфіяУ 2014 годзе адбылася сусветная прэм’ера меладрамы «З любоўю, Розі», у якой партнёрам Лілі стаў Сэм Клафлін. Стужка з’яўляецца экранізацыяй рамана Сесіліі Ахерн. А ў 2016 годзе ў шырокі пракат выйшаў фільм «Па-за правіламі», за гульню ў якім Колінз была намінаваная на «Залаты глобус». У 2016—2017 гадах актрысу можна было ўбачыць у асноўным акцёрскім складзе серыяла «Апошні магнат». Паралельна, у 2017 годзе актрыса выканала другарадную ролю ў прыгодніцкай драме «Окча». У міні-серыяле «Адвержаныя», заснаваным на аднайменным рамане Віктора Гюго, Колінз дасталася роля Фантыны. Серыял трансліраваўся на тэлеканале BBC One са снежня 2018 па люты 2019 года. У біяграфічнай драме «Прыгожы, дрэнны, злы» (2019) актрыса сыграла галоўную жаночую ролю дзяўчыны галоўнага героя, серыйнага забойцы Тэда Бандзі ў выкананні Зака Эфрана. У тым жа годзе Лілі можна было ўбачыць у фільме «Толкін», які распавядае пра жыццё знакамітага пісьменніка (у выкананні Нікаласа Холта). Колінз сыграла ў стужцы яго жонку. Муж — Чарлі Мак-Даўэл. Фільмаграфія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia