Белгародскі раён
Белгародскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) ў Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Майскі (дэ-факта частка органаў дзяржаўнай улады знаходзіцца ў Белгарадзе). ГеаграфіяМяжуе на захадзе з Барысаўскім, на поўначы — з Якаўлеўскім і Карачанскім, на ўсходзе — з Шабекінскім раёнамі вобласці, на поўдні — з Харкаўскай вобласцю Украіны. Тэрыторыя раёна — 1400 км², уяўляе сабой прыўзнятую раўніну (каля 200 м над узроўнем мора), на якой знаходзяцца таксама паўднёва-заходнія адгор’і Арлоўска-Курскага плато Сярэднярускага ўзвышша. Цэнтр раёна — пасёлак Майскі — мае толькі аўтобусную сувязь з абласным цэнтрам Белгарадам. З 1986 года да 15 ліпеня 2014 года меў таксама і тралейбусную сувязь з Белгарадам. У 1986 годзе быў запушчаны прыгарадны маршрут № 15 «Стадыён — пасёлак Майскі», які злучыў з горадам не толькі пасёлак маладых навукоўцаў і сельскагаспадарчых студэнтаў, але і некалькі сёлаў Белгародскага раёна — Краснае, Балхавец, Рэпнае і Бруднае і стаў другім па даўжыні прыгарадным маршрутам у Расіі. Але ж пастановаю адміністрацыі горада Белгарада ад 14 мая 2014 года маршрут быў скасаваны. Найбуйнейшая рака — Северскі Данец, прыток Дона. Яго найбольш значныя прытокі — Вязёлка, Таплінка і Разуменка. Усе гэтыя рэкі ўпадаюць у Северскі Данец непасрэдна на тэрыторыі Белгародскага раёна. Прыток Вуда ўпадае ў Северскі Данец у Харкаўскай вобласці Украіны. Гісторыя![]() Раён утвораны 30 ліпеня 1928 года з цэнтрам у Белгарадзе ў складзе Белгародскай акругі Цэнтральна-чарназёмнай вобласці. З 13 чэрвеня 1934 года — у складзе Курскай вобласці, з 6 студзеня 1954 года — у складзе Белгародскай вобласці. Калі горад Белгарад стаў абласным цэнтрам, яго вывелі са складу Белгародскага раёна. У 1963 годзе ў яго абшар уключылі тэрыторыю скасаванага Акцябрскага раёна. 1 лютага 1963 года быў утвораны Белгародскі сельскі раён[4]. З 1 студзеня 2006 года адпаведна з Законам Белгародскай вобласці[5] і законам Белгародскай вобласці[6] муніцыпальнае ўтварэнне «Белгародскі раён» атрымала статус муніцыпальнага раёна з цэнтрам у пасёлку Майскі. На тэрыторыі раёна ўтвораны дваццаць чатыры муніцыпальныя ўтварэнні: тры гарадскія і дваццаць адно сельскае паселішча. Эканоміка
Культура
Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia