Белорусские песняры

Белорусские песняры
Асноўная інфармацыя
Жанры Народная музыка
Фолк-рок
Гады 1998—па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Мова песень руская, беларуская
Склад Уладзіслаў Місевіч
Валерый Дайнэка
Ігар Пеня
Алег Аверын
Аляксандр Кацікаў
Аляксандр Папроцкі
Максім Пугачоў
Яўген Рабы
Аляксандр Салаўёў
pesnyary-belorusskie.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Белорусские песняры»[1] — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, створаны былымі ўдзельнікамі легендарнага ВІА «Песняры» пасля распаду калектыва ў 1998 годзе.

Адзін з двух прызнаных у Беларусі пераемнікаў ВІА «Песняры»[2].

Гісторыя стварэння

У студзені 1998 года,[3] рашэннем міністэрства культуры Беларусі на пасаду дырэктара ансамбля «Песняры» прызначаны Уладзіслаў Місевіч. Функцыі мастацкага кіраўніка ансамбля фармальна заставаліся за Уладзімірам Мулявіным. Група актыўна гастралюе, выступае на «Славянскім базары», запісвае новыя песні. Але ў кастрычніку 1998 года Уладзімір Мулявін зноў прызначаны на пасаду дырэктара ансамбля. Пасля чаго амаль увесь калектыў (8 чалавек) быў вымушаны напісаць заявы аб звальненні.

Атрымаўшы адказ на запыт пра правамернасць новага імя для групы з Міністэрства юстыцыі Беларусі і камітэта па аўтарскім і сумежных правах,[4] музыканты пачынаюць працаваць як ансамбль «Белорусские песняры»[5].

Удзельнікі ансамбля

Дзеючы склад

Былыя ўдзельнікі

  • Ігар Бранкоўскі — час працы: 1998—2000 гг. — клавішныя
  • Андрэй Цераховіч — час працы: 2005 г. — ударныя
  • Міхаіл Пенда — час працы: люты 2004—2005 гг. — ударныя
  • Уладзімір Марусіч — час працы: 1998-люты 2004 гг. — ударныя

Дыскаграфія

Альбомы

  • 1999 — Только с тобой
  • 2003 — Не люби нелюбимого
  • 2004 — 35 и 5
  • 2004 — Скажи про любовь
  • 2004 — LIVE.КРЕМЛЬ
  • 2004 — Вологда
  • 2005 — Концерт в Театре Эстрады
  • 2005 — Любимые песни.ru
  • 2005 — Снег тополей — песни Олега Аверина
  • 2005 — «Белорусские песняры. Лучше. Часть 1, 2 и 3»
  • 2009 — Моя душа

Удзел у зборніках

  • 2001 — Шоў-група Доктар Ватсан. Зорка па імені Ватсан. 20 гадоў разам. Юбілейнае шоў
  • 2006 — Toto Cutugno. Бенефіс у коле сяброў. Частка 2

Узнагароды

  • 2005 — Залаты медаль прэміі імя М. Ламаносава
  • 2005 — Залаты медаль прэміі «Честь и польза» за ўклад у развіццё славянскага мастацтва
  • 2008 — 4 красавіка ў Кіеве адбылося ўрачыстае ўручэнне Ордэнаў пашаны МУС Украіны

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya