Песняры
«Песняры́» — вакальна-інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна, створаны ў Мінску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песнях «Александрына», «Касіў Ясь канюшыну», «Алеся» і інш. ГісторыяАнсамбль першапачаткова пазіцыянаваўся як фальклорны. Аснову рэпертуару складалі апрацаваныя беларускія народныя песні. Паступова «Песняры» вынайшлі свой уласны стыль, яны гарманічна спалучылі актуальную замежную музыку з беларускімі напевамі. Мулявін называў гэты стыль «фольк-біт»[1]. Яны зваліся «Лявоны», а яшчэ раней выступалі ў складзе ВІА «Арбіта-67». «Песнярамі» назваліся часова, каб паўдзельнічаць у эстрадным конкурсе ў Маскве (1970), але так імі і засталіся, бо пасля конкурсу прыйшла ўсесаюзная слава. Дэбютная пласцінка «Песняроў» (1971) уключала беларускія народныя песні ў музычнай апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна, спалучаныя з модным тады біг-бітам, рок-н-рольнымі і блюзавымі мелодыямі. Яна выйшла на фірме «Мелодыя» ў Маскве накладам 4 млн асобнікаў. Пасля ў рэпертуар былі ўключаныя песні савецкіх кампазітараў, песні на вершы вядомых паэтаў — Янкі Купалы, Роберта Бёрнса, Уладзіміра Маякоўскага. Ансамблем былі пастаўленыя 2 вялікія тэатралізаваныя творы (рок-оперы) — «Песня пра долю» (1976) і «Гусляр» (1978). У 1976 адбыліся гастролі ў ЗША. «Песняры» сталі першым ансамблем у СССР, які быў адзначаны «Залатым дыскам» фірмы «Мелодыя» (1982), што ўручаўся за продаж накладу ў 12 мільёнаў пласцінак[1]. У 1998 годзе ў гурце адбыўся раскол. У цяперашні час існуе каля пяці розных ансамбляў, якія маюць у сваёй назве слова «Песняры» і якія выконваюць песні легендарнага калектыву[2]. Правапераемнікам з’яўляецца Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», які запатэнтаваў сваю назву ў Расійскай Федэрацыі (пасведчанне № 92), а таксама гурт «Беларускія Песняры». Дыскаграфія
Існуе таксама шэраг сінглаў. СкладСклад гурту ўвесь час змяняўся. Найбольшыя знакамітымі ўдзельнікамі былі:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia