Белостокская правда
«Белосто́кская пра́вда» — колішняя абласная газета Беластоцкай вобласці. Выходзіла ў 1939 — 1944 гадах. ГісторыяЗаснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Освобождённый Белосток» як орган Часовага ўпраўлення г. Беластока, затым Беластоцкага абласнога і гарадскога часовага ўпраўлення. У перыяд са студзеня 1940 г. да 21 чэрвеня 1941 г. называлася «Вольная праца», выходзіла як орган Беластоцкага абкама і гаркама КП(б)Б, абласнога Савета дэпутатаў працоўных[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Беластоцкага падпольнага абкама КП(б)Б і абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Выдавалася на тэрыторыі Беластоцкага партызанскага злучэння ў Ліпічанскай пушчы ў 1943—1944 гг. Вядома 57 нумароў (№ 44-62) за перыяд з 7 лістапада 1943 г. да 6 чэрвеня 1944 г. на рускай, часткова беларускай і польскай мовах. Рэдактар С. К. Майхровіч. Рэдкалегія: Я. Колас, С. К. Майхровіч, П. С. Пестрак, С. В. Прытыцкі, Я. М. Савіцкая[1]. Пасля вызвалення БССР 20 верасня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР горад Беласток і яшчэ 17 раёнаў перададзены Польшчы. Беластоцкая вобласць 20 верасня 1944 года была скасавана[2]. З 22 кастрычніка 1944 года газета стала выдавацца пад назвай «Гродненская правда»[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia