Беластоцкае партызанскае злучэнне
Беластоцкае партызанскае злучэнне — было створана ў жніўні 1943 года паводле рашэння ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху. Злучэнне было сфарміравана на тэрыторыі Мінскай вобласці з атрадаў і груп, што ўваходзілі ў склад партызанскага злучэння Слуцкай зоны, агульная колькасць 744 (па іншых дадзеных 809 чалавек). На час злучэння з Чырвонай Арміяй (ліпень 1944 года; асобныя злучэнні выйшлі ў савецкі тыл у жніўні 1944) налічвала 4165 партызан. КамандаваннеПартызанскае злучэнне ўзначальвалі 1-ы сакратар Беластоцкага падпольнага абкома КП(б)Б Васіль Емяльянавіч Самуцін (жнівень 1943 — ліпень 1944); начальнік штаба Піліп Піліпавіч Капуста (жнівень 1943 — ліпень 1944), І. А. Сянькевіч (выконваў абавязкі, люты — красавік 1944). СтруктураПартызанскае злучэнне яднала брыгады:
асобна дзеючыя партызанскія атрады:
ДзейнасцьУ верасні — лістападзе 1943 года злучэнне зрабіла 1000-кіламетровы баявы рэйд па тылу ворага з Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў Беластоцкую вобласць. Брыгады і атрады базіраваліся галоўным чынам у Ліпічанскай і Ружанскай пушчах Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей, дзейнічалі дробнымі падраздзяленнямі на тэрыторыі Беластоцкай вобласці. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia