Белыя лаўкі
Гандлёвыя рады «Бе́лыя ла́ўкі» — помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя ў Пружанах Брэсцкай вобласці. Пабудаваныя ў 1867 годзе з цэглы. Архітэктары — Міхайлоўскі і Савіч. ГісторыяЗбудаваныя на месцы старых драўляных гандлёвых радоў паводле праекту гарадзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага і епархіяльнага архітэктара Т. Савіча. Першапачаткова мелі праезд ва ўнутраны дворык для падвозу і захоўвання тавараў[1]. Архітэктура![]() Помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя з рысамі барока і класіцызму. Цікавыя як рэдкі ўзор грамадзянскай манументальнай архітэктуры[1]. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. 2 рады гандлёвых ячэек утвораныя масіўнымі аркадамі з абодвух падоўжных фасадаў. Насупраць інтэрвалаў паміж слупамі арак неглыбокія прамавугольныя нішы ў сценах, у якіх размешчаныя дзверы і вітрыны гандлёвых памяшканняў. Колішні праезд пасярэдзіне падкрэслены трохпралётнымі рызалітамі, апрацаванымі пілястрамі і завершанымі фігурнымі франтонамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia