Белыя ночы (фільм, 1957)
«Белыя ночы» (італ.: Le notti bianche) — меладрама італьянскага кінакласіка Лукіна Вісконці, знятая паводле аднайменнага «сентыментальнага рамана» Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Марчэла Мастраяні і Марыя Шэл. Прэмія «Сярэбраны леў» за лепшую рэжысуру Венецыянскага кінафестывалю 1957 года. Гісторыя стварэння і паказыВісконці ўнёс істотныя змены ў сюжэт «Белых начэй» у параўнанні з арыгіналам. Месца дзеянне перанесена ў італьянскі горад Ліворна і зменена імя галоўнай гераіні, на першы план аказаўся вылучаным і інфернальны пажылы каханы галоўнай гераіні, ролю якога выканаў Жан Марэ. Эфект белых начэй, прыродна немагчымых для Італіі, дасягаецца дзякуючы беламу снегу, які выпаў і афарбаваў чорную італьянскую ноч, што прыносіць радасць героям. Ліворна Вісконці выбудаваў у выглядзе дэкарацый на студыі «Чынечыта», нічога падобнага раней ён не рабіў у сваёй кар’еры. Ілюзію туману над Ліворна няўдала спрабуюць стварыць цюлевыя фіранкі, што, аднак, з’яўляецца задумкай рэжысёра, які імкнуўся стварыць у сваёй карціне атмасферу штучнага свету. «Белыя ночы» ўдзельнічалі ў конкурснай праграме 18-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе былі ўдастоены «Срэбнага льва», саступіўшы «Залатога льва» «Непакоранаму» бенгальскага рэжысёра Сацьяджыта Рая. Стваральнікі і акцёры «Белых начэй» палічылі гэты вынік правалам, напрыклад, Марчэла Мастраяні, наракаў, што ён, відаць, бяздарны і яму застаецца хіба, што гуляць толькі таксістаў. Пасля ён успрымаў сваю працу ў «Белых начах», як адкрывальніцу да цікавых і аб’ёмных роляў у будучыні. Пры паказе першых кадраў «Белых начэй» гучыць музыка з оперы «Севільскі цырульнік» (Вісконці традыцыйна ўключаў оперныя ўрыўкі ў самы пачатак сваіх карцін). У якасці ж асноўнага кампазітара «Белых начэй» выступіў Ніна Рота, які супрацоўнічаў з Вісконці таксама ў яго карцінах «Рока і яго браты» (1960) і «Леапард» (1963). У ролях
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia