Бельведэр (Варшава)
Бельведэрскі палац (таксама вядомы як проста Бельведэр) — рэпрэзентатыўны класіцыстычны палац у Варшаве. Быў пабудаваны ў 1819–1822 гадах па праекце Якуба Кубіцкага на месцы ранейшага барочнага палаца. Назва таксама выкарыстоўваецца для ўсяго палацава-паркавага комплексу. ГісторыяНа месцы сучаснага палаца раней існавалі некалькі будынкаў. Першы палац быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1662 годзе вялікім канцлерам літоўскім Крыштафам Пацам для жонкі; у 1764 годзе палац перайшоў да Станіслава Панятоўскага, які змясціў у ім пасля свайго ўступлення на трон Рэчы Паспалітай фаянсавую фабрыку. У 1818 годзе стары палац быў выкуплены ўрадам Расійскай імперыі і па яго распараджэнні быў разбураны. Сучасны будынак быў пабудаваны архітэктарам Якубам Кубіцкім па даручэнні і на сродкі ўрада Расійскай імперыі. У палацы жыў вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. 29 лістапада 1830 года падчас паўстання ў палац уварвалася група паўстанцаў з намерам забіць вялікага князя, але ён быў папярэджаны і паспеў уцячы. Пасля палац служыў рэзідэнцыяй рускага імператара Мікалая Паўлавіча падчас знаходжання ў Варшаве. Пасля аднаўлення польскай незалежнасці ў 1918 годзе палац стаў рэзідэнцыяй кіраўніка польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага, які памёр у ім у 1935 годзе. У час нямецкай акупацыі ў верасні 1939 – студзені 1945 гадоў будынак быў перабудаваны для нямецкага генерал-губернатара Ганса Франка. У 1945–1952 гадах палац служыў рэзідэнцыяй кіраўніка сацыялістычнай Польшчы Баляслава Берута. Цяпер палац з'яўляецца адной з рэзідэнцый прэзідэнта Польшчы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia