Бенедэта Марчэла
Бенедэта Марчэла (італ.: Benedetto Marcello; 24 ліпеня 1686, Венецыя — 24 ліпеня 1739, Брэшыя) — італьянскі кампазітар, музычны пісьменнік, юрыст і дзяржаўны дзеяч, паэт. Брат кампазітара Алесандра Марчэла. БіяграфіяНарадзіўся ў шляхетнай венецыянскай сям’і. На працягу многіх гадоў займаў важныя дзяржаўныя пасады (член Савета сарака — вышэйшага судовага органа Венецыянскай рэспублікі, ваенны інтэндант у горадзе Пола, папскі камергер). Музычную адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам Франчэска Гаспарыні і Антоніа Лоці. У 1728 годзе пабраўся царкоўным шлюбам са сваёй вучаніцай Разанай Скальфі. Згодна з устойлівай легендай, аднойчы, каля 1723 года, ён пачуў яе спевы з акна свайго палаца, які выходзіў на Гранд-канал. І быў настолькі зачараваны голасам дзяўчыны, якая праплывала ў лодцы, што вырашыў узяць яе ў вучаніцы. Памёр ад сухот у 1739 годзе. Яго імя носіць Венецыянская кансерваторыя. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia