Бензапіла![]() Бензапіла, або мотапіла — ланцуговая піла з рухавіком унутранага згарання, як правіла, двухтактавым. ГісторыяКлючавыя канструктыўныя элементы бензапілы (ланцуг з зубцамі, кіруючая паласа, рухавік унутранага згарання) былі створаны ў канцы 19-га стагоддзя. Практычна прымяняць бензапілы для лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі пачалі з 20-га стагоддзя, пры гэтым выкарыстоўваліся іншыя тыпы прывадаў: пнеўматычны, паравы, механічны і іншыя. Дакладнай інфармацыі аб першым вытворцу бензапілы няма і гэта права аспрэчваюць некалькі сучасных вытворцаў. Найбольш пацверджаным фактам з’яўляецца пачатак вытворчасці ланцуговых піл з бензінавым прывадам Андрэасам Штылем у канцы 1920-х. У самым пачатку ХХ стагоддзя былі створаны ланцуговыя піларамы, якія прыводзіліся ў рух уручную. Усе ланцуговыя пілы для валкі лесу таго часу ўяўлялі сабой буйнагабарытныя нязграбныя машыны, якімі кіравалі як мінімум два чалавекі. Мноства разоў рабіліся спробы стварэння магутнай ланцуговай пілы для валкі дрэў. І вось, нарэшце, у 1926 годзе нямецкі інжынер-механік Андрэас Штыль стварыў і запатэнтаваў першую ланцуговую пілу з электраматорам. Яго імем і быў названы інструмент — Stihl. У 1927 годзе нямецкі прадпрымальнік Эміль Лерп прадставіў свету сваю новую распрацоўку — Dolmar, мадэль А. Інструмент абсталёўваўся рухавіком аб’ёмам 245 см3 магутнасцю 8 к. с. і важыў 58 кг. Гэта была першая ў свеце ланцуговая піла з бензінавым рухавіком. Dolmar — назва гары ў Цюрынгіі, дзе прайшло першае выпрабаванне бензапілы. Праз два гады Андрэас Штыль, працягваючы распрацоўкі інструмента для валкі дрэў, выпускае сваю ланцуговую пілу з бензінавым рухавіком. Класіфікацыя
КанструкцыяБензапіла прыводзіцца ў дзеянне двухтактавым бензінавым рухавіком унутранага згарання, злучаным праз сістэму перадачы (рэдуктар) з пільным ланцугом. Замкнёны ланцуг з зубцамі рухаецца па кіравальнай паласе. Бензапіла мае механізм аўтаматычнага счаплення, які працуе па цэнтрабежным прынцыпе, дзякуючы якому на халастых абаротах ланцуг не рухаецца. У выпадку, калі нагрузка на рухавік пры піленні перавышае дапушчальную (напрыклад, ланцуг заклініла), то аўтаматычнае счапленне разарве (або аслабіць да дапушчальнага ўзроўню) перадатачны момант на кіравальную паласу, і рухавік не заглухне. Сучасныя бензапілы таксама маюць механізм тормазу, які адразу спыняе ланцуг пры адскоку шыны ў бок пільшчыка, абрыве ланцуга і іншых аварыйных сітуацыях. У некаторых мадэлях кіравальная паласа скрапляецца да рэдуктару такім чынам, што дазваляе яе фіксаваць у гарызантальным або вертыкальным становішчы, што дае магчымасць здзяйсняць прапілоўкі, адпаведна, у гарызантальнай або вертыкальнай плоскасці. Шырока распаўсюджаныя ланцуговыя пілы з электрычным маторам, прычым напрыклад даўбежнік (ручны інструмент для выбаркі глухіх вузкіх і глыбокіх гнёздаў) бывае толькі з электрапрывадам. Бензапіла ў культурыУ шэрагу мастацкіх фільмаў пра зомбі і іншых выява бензапілы як прылады масавага забойства ў руках псіхічна неўраўнаважанага злачынца фігуруе як знак бязмежнай жорсткасці, вар’яцтва, разбурэння, непазбежнасці зла. Гэты кінематаграфічны штамп быў настолькі папулярны, што паслужыў таксама прадметам высмейвання ў кінапародыях, а таксама трапіў у некаторыя з Doom-падобных камп’ютарных гульняў як адно з сродкаў узбраення героя. Напрыклад, вельмі шырока вядомы фільм «Разрэж мяне на часткі!» (іншы пераклад: «Тэхаская разня бензапілой»), зняты ў 1974, а таксама яго працяг «Тэхаская разня бензапілой 2» 1986 года і рэмейк 2003. З іншага боку, канадскія майстры культуры прынялі бензапілу як прыладу скульптара па дрэве. Асаблівую папулярнасць мастацтва разьбы бензапілой (chainsaw carving) здабыла ў мястэчку Хоуп (Hope) у Брытанскай Калумбіі, вуліцы і плошчы якога цяпер усе аздоблены стварэннямі майстроў бензапілы.[1] Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia