Берасцейская эканоміяБерасцейская эканомія, або Берасцейскае староства — каралеўская гаспадарка ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVII стагоддзях. Створана ў 1598 годзе з дзяржаўных маёнткаў, даходы якіх ішлі на ўтрыманне каралеўскага двара, y тым ліку мястэчак Дзівін, Ламазы, Пяшчатка, Воін, Мілейчычы. Структура эканоміі, насельніцтваУ XVI—XVII стагоддзях эканомія з’яўлялася асобнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай, маёмасць якой здаваліся ў арэнду. У пачатку XVIII стагоддзя аб’яднаная з Кобрынскай эканоміяй. Паводле інвентара 1783 мела 5 «губерняў» (45 ключоў), 17 фальваркаў, 8 гарадоў, 223 вёскі, усяго 5745 валок зямлі. У склад эканоміі ўваходзіла таксама Белавежская пушча[1]. У 1780-я гады насельніцтва эканоміі складала 46942 чалавека. На адну сялянскую гаспадарку даводзілася 0,58 валокі. Большасць сялян эканоміі былі цяглымі , за карыстанне паловай валокі яны адпрацоўвалі штогод 208 дзён паншчыны, выконвалі згоны, шарваркі , вартаўнiчую павіннасці. У 1778 годзе ў эканоміі адбыўся сялянскі бунт. У Расійскай імперыіПасля далучэння гэтых зямель да Расійскай імперыі рускі ўрад падараваў, а таксама прадаў валоданні эканоміі розным асобам. Так, напрыклад, Дзівінскі і Пружанскі ключы былі падораны генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву-Задунайскаму, Кобрынскі ключ Аляксандру Сувораву. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia