Пішчац
Пі́шчац (польск.: Piszczac) — вёска ў Польшчы, на рацэ Лютні. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пішчац. Насельніцтва на 2011 год — 3016 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Бялы Падляскай, за 98 км на паўночны ўсход ад Любліна. Гісторыя![]() Вялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўпамін пра Пішчац (Пещатка — Пяшчатка, Пішчатка) датуецца 1500 годам. У 1530 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пішчац увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. 4 жніўня 1569 года ён атрымаў герб «у чырвоным полі постаць чалавека з ястрабам у руцэ»[1]. У XVI ст. у Пішчацы дзейнічалі касцёл і царква, з XVIII ст. — сінагога[2]. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пішчац апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала горад ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Пішчацы было 118 будынкаў, на 1862 год — 168. За ўдзел жыхароў Пішчаца ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў расійскія ўлады пазбавалі яго гарадскіх правоў. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Пішчац занялі нямецкія войскі. Найноўшы часЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пішчац апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе мястэчка занялі войскі Трэцяга рэйха. У 1944 годзе Пішчац занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы. Насельніцтва
Турыстычная інфармацыяСлавутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia