Бергама (правінцыя)
Бергама (італ.: Provincia di Bergamo, ламб.: Provincia de Bergom) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Ламбардыя. Насельніцтва правінцыі — 1 098 740 чалавек (2010), плошча — 2723 км², складаецца з 244 камун. Сталіца — горад Бергама. Мяжуе з правінцыяй Сондрыа на поўначы, правінцыяй Брэшыя на ўсходзе, правінцыяй Крэмона на поўдні і правінцыямі Мілан (скасаваная ў 2014 годзе) і Лека на захадзе. Паўночная частка правінцыі адносіцца да Бергамскіх Альп, найвышэйшым пунктам з’яўляецца Піца-дзі-Кока (італ.: Pizzo di Coca), вышынёй 3052 м. У ёй знаходзяцца дзве даліны — Валь-Серыяна і Валь-Брэмбана. Паўднёвая частка правінцыі пераважна раўнінная. На паўночна-заходняй мяжы правінцыі знаходзяцца тры ракі: Серыа, Брэмба і Ада. На ўсходзе возера Ізеа разам з ракой Ольё, якая працякае праз даліну Камоніка, фарміруюць мяжу правінцыі. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia