Сондрыа (правінцыя)
Сондрыа (італ.: Provincia di Sondrio, ламб.: Pruvincia de Sundri) — правінцыя на поўначы Італіі, у вобласці Ламбардыя. Геаграфічна супадае з далінай Вальтэліна. Сталіца — горад Сондрыа. ГеаграфіяРэльеф пераважна горны. Паселішчы разрозненыя. На поўначы правінцыя мяжуе са Швейцарыяй, на захадзе — з правінцыямі Кома і Лека, на поўдні — з правінцыяй Бергама, на ўсходзе — з правінцыямі Брэшыя, Трэнта і Бальцана. У правінцыі знаходзяцца самыя высокія горы Ламбардыі — Рэтыйскія Альпы. Паміж гарамі размешчаны даліны, у асноўным працягнуліся з поўначы на поўдзень. Найбуйнейшымі з іх з’яўляюцца Вальтэліна і Валькіявена. У правінцыі налічваецца 78 камун, найбуйнейшыя — сталіца Сондрыа і Лівінья, турыстычны і курортны цэнтр. У паўночна-ўсходняй частцы створаны нацыянальны парк Стэльвіа. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia