Бернард Вапоўскі
Бернард Вапоўскі (16 ст.) - каралеўскі сакратар і прыдворны дзеяпісец пры двары Жыгімонта Старага. Гісторык, географ і картограф. Аўтар гістарычнай працы «Хроніка Польшчы» і карты «Сарматыя». Праца гісторыка разглядалася Вапоўскім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Гэта набліжала яго да гуманістычнай гістарыяграфіі[2]. «Хроніка Польшчы»: гістарычная праца, якая ў значнай ступені з'яўляецца кампіляцыяй гісторыі Длугаша ў частцы падзей з 1380 да 1480. Але паміж гэтымі працамі існуюць і адрозненні — на працягу 15 ст. ВКЛ і, часткова, Польшчы пачалі пагражаць, з усходу — Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдню — Крымскае ханства. Таму аўтар пастараўся прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюза ВКЛ і Польшчы, што, у сваю чаргу, зрабіла ў працы галоўнымі тэмамі Крэўскую унію, якая была «вечным саюзам [ВКЛ] з Польскім каралеўствам», заключаным «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў», і барацьбу з крыжакамі. У параўнанні з Длугашам, Вапоўскі аддаў значна больш месца і ўвагі падзеям у Літве і на беларускіх землях, так, ён дадаў да сваёй «Хронікі» нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі» Длугаша. Адзначаецца[2], што на некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым Длугаш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia