Картаграфія![]() Картаграфія (ад грэчаскай χάρτης — «карта» і γράφειν — «маляваць») — навука аб даследаванні, мадэляванні і адлюстраванні прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб’ектаў і з’яў прыроды і грамадства (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналогію і вытворчую дзейнасць. Аб’ектамі картаграфіі з’яўляюцца Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусвет. Найбольш папулярнымі пладамі картаграфіі (зразумелымі большасці людзей) з’яўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх карт, рэльефных і аб’ёмных карт, глобусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, пластык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы. Картаграма![]() Картаграма — карта, якая паказвае сярэдняе значэнне характэрыстыкі якога-небудзь аб’екта ці з’явы па адзінках тэрытарыяльнага падзелу, напрыклад, шчыльнасці насельніцтва па абласцях, разаранасць тэрыторый, ВУП на душу насельніцтва і г. д. Часцей за ўсё змест картаграмы складаецца спосабам колькаснага фону — калі інтэнсіўнасць якога-небудзь колеру залежыць ад велічыні характэрыстыкі. КартадыяграмаКартадыяграма — карта, якая паказвае структуру і/ці дынаміку якога-небудзь паказчыка па тэрытарыяльных адзінках. Картадыяграма складаецца шляхам размяшчэння неабходных дыяграмных фігур на карце ў межах адпаведных тэрытарыяльных адзінак. Зместам картадыяграмы можа быць нацыянальны склад насельніцтва абласцей, гадавая дынаміка тэмператур і г. д. АнамарфозаАнамарфоза — графічная выява, вытворная ад геаграфічнай карты, маштаб аб'ектаў на якой прапарцыянальны значэнню іх характарыстык. Напрыклад, анамарфоза краін свету, створаная на аснове колькасці насельніцтва, ўяўляе сабой карту свету, на якой памер краін зменены так, каб быць прапарцыянальным колькасці іх насельніцтва. Анамарфозы зрэдку выкарыстоўваюцца ў сацыяльна-геаграфічных даследаваннях. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia