Бесканечнае мностваБесканечнае мноства — мноства элементаў , для якога элементы некаторага ўласнага падмноства можна паставіць ва узаемна адназначную адпаведнасць з элементамі . Бесканечнае мноства, элементы якога можна паставіць ва ўзаемна адназначную адпаведнасць з наборам цэлых лікаў называецца злічальна бесканечным. У адваротным выпадку яно называецца незлічальна бесканечным[1]. ПрыкладыЗлічальна бесканечныя мноствыНабор усіх цэлых лікаў з'яўляецца злічальна бесканечным мноствам. Яго ўласнае падмноства, мноства ўсіх цотных цэлых лікаў, таксама злічальна бесканечнае[2]. Мноства ўсіх рацыянальных лікаў з'яўляецца злічальна бесканечным мноствам, бо існуе біекцыя на мноства цэлых лікаў[2]. Незлічальна бесканечныя мноствыМноства ўсіх рэчаісных лікаў уяўляе сабой незлічальна бесканечнае мноства. Мноства ўсіх ірацыянальных лікаў таксама з'яўляецца незлічальна бесканечным мноствам[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia