Блакітнавочка
Блакітнаво́чка[1] (Sisyrínchium) — род кветкавых раслін сямейства Касачовыя (Iridaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовыя (зрэдку аднагадовыя[2]) травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, узыходныя. Лісце вузкае, чаргаванае ў ніжняй частцы сцябла або ў прыкаранёвай разетцы, сядзячае, з гладкім краем. Кветкі з шасцю пялёсткамі, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — сухая каробачка. ![]() Распаўсюджанне і экалогіяРод налічвае каля 100[1] відаў (201 від[3]). Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Некаторыя віды, у тым ліку паўночнаамерыканскі від блакітнавочка горная (Sisyrinchium montanum), натуралізаваліся на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі[1]. Гаспадарчае значэннеНекаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia