Блакітныя горы (Аўстралія)
Блакітныя горы (англ.: Blue Mountains, 33°43′00″ пд. ш. 150°18′40″ у. д.HGЯO) — горы ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс, частка Вялікага Водападзельнага хрыбта. Блакітныя горы знаходзяцца на мяжы гарадской мяжы Сіднея і цягнуцца на захад прыкладна на 50 км. Вышыня гор 1190—1360 м над узроўнем мора. Горы парэзаныя каньёнамі глыбінёй 300—800 м. Геалагічна Блакітныя горы падзеленыя ракой Кокс на заходнюю вапняковую з карстамі і ўсходнюю пясчанікавую часткі. Клімат субтрапічны, ападкаў — 1000—1800 мм у год. Расліннасць прадстаўлена ў асноўным эўкаліптамі і дрэвападобнай папараццю, у больш засушлівай заходняй частцы — саванны. Менавіта з-за высокага ўтрымання ў паветры завісяў эфірнага алею, які вылучаецца больш 90 відамі эўкаліптаў, горы былі названыя Блакітнымі. Паводле падання, у даліне Джэмісан жылі тры сястры з племя катумба, звалі іх Ганеду, Вімла і Міхні, яны закахаліся ў трох братоў з племя непін, але па звычаі не маглі выйсці за іх замуж. Браты вырашылі выкрасці іх і справакавалі крывавы канфлікт паміж плямёнамі. Тады шаман племя катумба ператварыў сёстраў у тры скальныя вяршыні, сам ён загінуў і з ім таямніца заклёну, такім чынам дзяўчыны засталіся скаламі — Міхні (Meehni 922 м), Вімла (Wimlah 918 м) і Ганеду (Gunnedoo 906 м).[1] ГалерэяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia