Блэк-метал
Блэк-метал — разнавіднасць экстрымальнай музыкі. Жанр зарадзіўся ў 1980-х як адгалінаванне трэш-металу. Піянерамі блэка прынята лічыць англійскі гурт Venom і шведскі Bathory. Сваю назву стыль атрымаў дзякуючы альбому Black Metal, выпушчаны гуртам Venom у 1982 годзе. Канчаткова жанр сфармаваўся ў пачатку 1990-х намаганнямі нарвежскіх гуртоў, так званага «чорнага кола», у склад якога ўваходзілі некаторыя ўдзельнікі Mayhem, Burzum, Darkthrone, Immortal. Беларускія выканаўцы
Забароны і абмежаванніУ жніўні 2001 года ўрад Малайзіі (дзе больш за 60 % жыхароў — мусульмане) абвясціў забарону блэк-металу на тэрыторыі краіны. Па словах ісламскіх уладаў краіны, такая музыка кепска ўплывае на моладзь і кідае яе ў абдымкі акультызму. У рамках барацьбы з блэк-металам ўрад выдаў указ, які прадпісваў дзяржаўным радыёстанцыям і тэлеканалам паменшыць колькасць «металу», які гучыць у эфіры, і ўвёў правіла, у адпаведнасці з якім замежныя гурты, якія плануюць выступіць у Малайзіі з канцэртамі, павінны спачатку прадставіць на адабрэнне спецыяльнай камісіі відэакасеты з запісам сваіх выступаў. Акрамя таго, у многіх школах па ініцыятыве іх кіраўнікоў былі праведзены праверкі вучняў на прадмет татуіровак, атрыбутыкі і іншых тэматычных упрыгожанняў. Гл. таксама![]() Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia