JAR
«JAR» (ЯР) — беларускі гурт, які грае ў жанрах паганскі метал, фольк-метал і блэк-метал. Усе песні гурту выкананы на беларускай мове. Удзельнікі
Гісторыя гуртуЗаснаваны гурт у 2007 годзе ў мястэчку Карэлічы. У жніўні таго ж года быў запісаны дэбютны дэмаальбом «Зыход», які быў выдадзены 19 чэрвеня 2008 года на лэйбле «Old Railroad» (Беларусь) тыражом у 88 копій. У жніўні 2008 года быў запісаны матэрыял пад назвай «Агонь Купальскі», які ў 2009 годзе выйшаў на «ЯРЬ productions» (Расея) тыражом у 200 копій CD-R. Касетны варыянт альбома быў выдадзены на лэйбле «A.M.F. Productions" (Балгарыя). 25 лістапада 2010 года пры падтрымцы «A.M.F. Productions» і «Werewolf Promotion» (Польшча) на касетах выходзіць 35-хвілінны сумесны альбом з гуртам «Лютавер’е» Шчодры Вечор/Рось. Улетку 2013 года гурт выдае другі альбом «Panavannie pahanstva». 26 лютага 2016 года ў афіцыйнай суполцы быў прэзентаваны сінгл «Nieviartańnie» 4 траўня таго жа года быў прэзентаваны новы альбом «Jatvieź». Потым 4 гады гурт не рабіў ніякіх навін, але 15 лютага 2020 года паведаміў пра будучы выпуск альбома 25 красавіка 2020 года з дапамогаю лэйбла «Hammer Of Damnation». ТворчасцьЗыход (2008)Дэмаальбом, які выдадзены выданы 19 чэрвеня лэйблам «Old Railroad».
Агонь купальскі (2009)Быў выдадзены лэйблам «ЯРЬ productions».
Шчодры вечор/Рось (2010)Альбом быў выдадзены лэйблам «Werewolf Promotion». У запісе прыймаў удзел гурт «Лютавар’е».
Беларусь перадусім (2012)Быў выдадзены 26 чэрвеня без дапамогі якога-небудзь лэйбла.
Panavannie pahanstva (Панаванне паганства, 2013)Альбом мае 8 песень, 2 з якіх інструментальныя. Выдадзены 1 чэрвеня лэйблам «Werewolf Promotion».
Nieviartańnie (Невяртаньне, 2016)Сінгл, які быў прадстаўлены 26 лютага. Jatvieź (Ятвезь, 2016)Альбом прысвечаны яцвягам, даволі ваяўнічаму племю, якое насяляла міжрэчча Нарэвы ды Нёмана. Быў выданы 4 траўня лэйбламі «Der Schwarze Tod» і «COD Music».
Zvarot (Зварот, 2020)Плануецца выдаць 25 красавіка. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia