Богаяўленская царква і манастыр базыльян (Лагойск)
Богаяўленская царква і манастыр базыльян — былы помнік архітэктуры XVIII ст. у Лагойску. Знаходзілася на тэрыторыі замка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі, у 1841 годзе расійскія ўлады зруйнавалі помнік, каб збудаваць на гэтым месцы царкву-мураўёўку. Твор архітэктуры барока. ГісторыяКаля 1387 года ў Лагойску заснавалі праваслаўны манастыр Яна Прадцечы, які ў XVII ст. прыняў Берасцейскую унію і атрымаў фундацыю Станіслава і Эвы (з Белазораў) Тышкевічаў з ахвяраваннем фальварка Сялец і 20 тыс. злотых[1]. У 1752 годзе пры манастыры базыльянаў збудавалі мураваную царкву. Да 1795 года манастыром кіраваў пінскі епіскап Адрыян Бутрымовіч[1]. Па здушэнні вызвольнага паўстання (1830—1831) расійскія ўлады ў 1834 годзе зачынілі манастыр (паводле іншых звестак у 1836 годзе[2]), а ў 1841 годзе — зруйнавалі старажытную царкву. Неўзабаве на яе месцы збудавалі Свята-Мікалаеўскую царкву. АрхітэктураЦарква — помнік архітэктуры барока. Гэты быў прамавугольны ў плане будынак з паўкруглай апсідай, які на галоўным фасадзе завяршаўся вежай-званіцай. Побач з царквой асобна стаяла 4-гранная вежа-званіца, найбольшы звон якой адлілі ў 1755 року з стопу медзі, срэбра і золата. Уверсе на ім змяшчалася выява рукі, якая паказвала на лацінскі надпіс і арнаментальны раслінны пас[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia