Тышкевічы
Тышкевічы — шляхецкі род герба «Ляліва», займалі высокія дзяржаўныя і ваенныя ўрады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Валодалі вялікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі (галоўная рэзідэнцыя — Лагойск), Літвы (Біржай) і Украіны (Бярдзічаў). Цяпер Тышкевічы жывуць у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Францыі[1]. ПаходжаннеПаходзяць ад Каленіка Мішкавіча, якому вялікі князь Свідрыгайла ў 1437 годзе даў сяло Буркаўцы са слабадой Мігеявічы, Хадарковічы і Ейковічы ў Жытомірскім павеце, а таксама сёлы Астаф’ева, Вальковічы, Дэмадковічы, Вішчы і Кусопічы ў Оўруцкім павеце. Каленік Мішкавіч таксама атрымаў вялікі маёнтак Чарталесы, у якім яго нашчадкі збудавалі Бярдзічаў. З часам уладанні роду павялічылася. ![]() У Каленіка Мішкавіча былі сыны Сенька (падскарбі і падканцлер Свідрыгайлы, 1446—1452), Федзька, Дашка, Івашка (архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра) і Каленік (згадваецца ў 1457/1458—1488). Каленік Каленікавіч меў сыноў Тышку (Цімафея), Акушку (намесніка звягольскага, зг. 1488), Гетаўта-Андрэя, Дзебру і невядомую на імя сястру (часам даецца імя Яўфімія, жонку Рамана Волкавіча, яе ўнук Іван Гарнастай падтрымліваў родзічаў пры двары, спрыяў узвышэнню Тышкевічаў[2]). Да 2-й паловы XVI ст. Тышкевічы былі праваслаўнымі. Ад сына Каленіка Каленікавіч — Тышкі паходзіць прозвішча роду, у яго было 5 сыноў. Старэйшы Барыс (памёр пасля 1498) быў жанаты з Мілохнай, сястрой вядомага ваеннага дзеяча Астафія Дашкевіча (Дашковіча), пра яго нашчадкаў звестак няма. Другі сын — Леў (памёр да 1515), быў гаспадарскім дваранінам, ад яго сына Скуміна Львовіча (Івана Скуміна Львовіча; памёр у 1566) паходзіць галіна роду — Скуміны-Тышкевічы (згасла ў 1808). Трэці сын Тышкі — Васіль Тышкевіч (памёр у 1571), ад яго паходзіць графская галіна роду Тышкевічаў-Каляніцкіх (так спачатку яны называліся), або Тышкевічаў, графаў «на Лагойску і Бярдзічаве». Герб родуУжывалі герб «Ляліва», разам з яшчэ 593 арыстакратычнымі родамі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Апісанне гербу — у блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Клейнод — над прылбіцай з каронай, на паўлінавых пёрах, такія ж маладзік і зорка. Герб выбіваўся на вялікалітоўскіх манетах у часы падскарбніцтва Фёдара Тышкевіча. Найбольш вядомыя
Галерэя
ПамяцьУ 2014 годзе вуліца мікрараёна Міхалова-2 у Мінску названа вуліцай Тышкевічаў[3]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia