Браніслаў Іванавіч Урублеўскі
Браніслаў Іванавіч Урублеўскі (9 красавіка 1935, в. Лужкі, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 2022) — беларускі спецыяліст у галіне машын, механізмаў і тэхналогіі лесараспрацовак, лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, эканаміст. Кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі[1]. БіяграфіяСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (лесатэхнічны факультэт, 1962; аспірантура, 1970). Працаваў у прадпрыемствах лясной прамысловасці БССР, Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (вучоны сакратар), Гомельскам вытворчам лесанарыхтоўчам аб’яднанні (намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім заводзе будаўнічых дэталей (дырэктар), Гомельскам вытворчам аб’яднанні па дрэваапрацоўцы (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1994—1995, дацэнт кафедры «Эканоміка»), Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі (прафесар кафедры сусветнай і нацыянальнай эканомікі). Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва лесавозных аўтамабільных дарог; эканоміка і кіраванне ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы; менеджмент; энеразберажэнне; прадпрымальніцтва; павышэнне якасці вышэйшай адукацыі. УзнагародыМедалі «За доблесную працу» і «Ветэран працы» Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia