Браніслаў Андрэевіч Ржэўскі
Браніслаў Андрэевіч Ржэўскі (25 сакавіка 1905, в. Добрыцкае, Вяляціцкая воласць, Барысаўскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — 10 лютага 1980, Гродна, Беларуская ССР, СССР) — беларускі літаратуразнаўца і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1952). БіяграфіяНарадзіўся ў беднай сям’і. У 1927 годзе скончыў педагагічны тэхнікум у Барысаве і да 1930 года працаваў настаўнікам у сёлах Гомельшчыны. У 1930—1940 гадах скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут і працаваў у розных адукацыйных установах Магілёва. З сакавіка 1940 да чэрвеня 1941 года працаваў дырэктарам польскай сярэдняй школы імя А. Міцкевіча ў Баранавічах. Жонка была настаўніцай батанікі. Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у савецкім партызанскім руху ў Беларусі. Паводле Вячаслава Анушкевіча, будучага сулагерніка Браніслава Ржэўскага, той яму пра гэты перыяд расказваў так:
На тэрыторыі Баранавіцкай вобласці стварыў падпольную дыверсійную групу «Барыса», якой і кіраваў. Група ўвайшла ў кантакт і падтрымлівала сувязь з савецкімі партызанамі — брыгадай імя Суворава. Быў прызначаны рэдактарам газеты «Перамога» (орган Новамышскага райкама КП(б)Б). У гэты час пазнаёміўся з Янкам Брылём, рэдактарам іншай партызанскай газеты, з якім сябраваў потым усё жыццё. З кастрычніка 1944 да 1955 года працаваў выкладчыкам і загадваў кафедрай мовы і літаратуры ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. Стварыў гурток па зборы і вывучэнні вуснай народнай творчасці, фальклору перыяду Другой сусветнай вайны. Уваходзіў у склад Камісіі па зборы матэрыялаў пра злачынствы нямецкіх акупацыйных улад на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. У 1952 годзе абараніў дысертацыю пра творчасць беларускага паэта Максіма Танка. У 1955 годзе пераехаў у Гродна і да 1957 года выкладаў беларускую літаратуру ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. У сярэдзіне 1950-х гадоў праводзіць уласную кампанію публічных зваротаў да ўлад — піша лісты ў цэнтральныя беларускія газеты і ва ўстановы, звяртаецца да вядомых дзеячаў БССР. У зваротах у рэзкай форме выказваецца пра нацыянальную палітыку, якая праводзілася савецкімі ўладамі ў Беларусі, пра адміністрацыйныя абмежаванні ўжывання беларускай мовы ў сферы адукацыі, культуры і публічнага жыцця. Акрамя таго, арганізуе напісанне студэнтамі Гродзенскага педагагічнага інстытута заяў пра становішча нацыянальнай школы (інфармацыя — паводле ўспамінаў тагачаснага студэнта, цяпер вядомага ў Беларусі настаўніка Алеся Белакоза). Паводле ўспамінаў Вячаслава Анушкевіча, пасля таго, як адну з напісаных па-беларуску навуковых прац Браніслава Ржэўскага зноў не прынялі да друку, у адным з зваротаў ён напісаў: «Што вы робіце, вы ж губіце ў Беларусі ўсю адукацыйную сыстэму, вы хаваеце беларускую мову. Як гэта магчыма, што ўсе школы ў вёсцы на беларускай мове, у гарадох ёсць на расійскай, а інстытуты ўсе на расійскай, ніводнага няма на беларускай». Тамсама ён казаў, што «ужо даўно быў кандыдатам у вязні, але неяк Бог абносіў». 16 лютага 1957 года Ржэўскі арыштаваны на лекцыі ў інстытуце, у яго доме быў праведзены ператрус. 21 лютага 1957 года праведзены паўторны ператрус, падчас якога з асабістай бібліятэкі канфіскаваны кнігі, пераважна выдадзеныя ў міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі, кнігі беларускіх антыкамуністычных аўтараў (Ф. Аляхновіча, ксяндза А. Станкевіча і інш.), а таксама польскія кнігі. Канфіскавалі баявыя ўзнагароды, а таксама рукапісы вершаў, у якіх Ржэўскі называў Сталіна забойцам, Неронам і Чынгізханам, заклікаў беларусаў да вызвалення. Пазней Браніслаў Ржэўскі расказваў Міколе Грышану, што КДБ да яго падаслала маладога паэта Алеся Бажко, калі Ржэўскага выклікалі ў Мінскбыццам для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры. Алесь Бажко тры дні круціўся вакол, а потым змест іх размоў згаданы на допытах супрацоўнікамі КДБ.[1] У абарону Ржэўскага правялі грамадскую кампанію, сяляне са Скарчава, дзе на пачатку вайны жыў Ржэўскі, сабралі 35 подпісаў пад зваротам у яго абарону. Асобна склала хадайніцтва група мясцовых дэпутатаў. 25 сакавіка 1957 года Ржэўскі асуджаны Гродзенскім абласным судом паводле арт. 72 Крымінальнага кодэкса БССР на 7 гадоў пазбаўлення волі за тое, што
Ржэўскі трапіў у лагеры ГУЛАГу, калі тысячы людзей выходзілі з іх. Свой тэрмін Ржэўскі адбываў у ДубраўЛАГу (Мардовія). У лагеры працаваў бібліятэкарам. Захварэў сэрцам, бо вельмі хваляваўся. Знаходзячыся ў зняволенні, Ржэўскі працягваў сваю кампанію петыцый. Так, 10 кастрычніка 1957 года ён накіраваў члену Прэзідыума ЦК КПСС Кацярыне Фурцавай ліст пра становішча беларускай мовы ў БССР. 20 мая 1959 года накіраваў ліст да Старшыні Камісіі заканадаўчых прапаноў Савета Саюза Д. С. Палянскаму на тую самую тэму, пазней гэты ліст апублікаваны ў Бюлетэні БГА «Ветэраны Адраджэньня» VERITAS № 1(2), 2004. У 1959 годзе жонка зняволенага Аляксандра Ржэўская звярталася ў Вярхоўны суд БССР з пратэстам на прысуд. Але ёй адказалі, што «оснований для принесения протеста по делу не имеется, поскольку мера наказания определена осуждённому в соответствии с содеянным, с учётом степени вины осуждённого и общественной опасности совершённого им преступления…». У 1961 годзе Пленум Вярхоўнага суда БССР усё ж такі перагледзеў справу і датэрмінова (на 3 гады) вызваліў Ржэўскага. Пасля вяртання ў Гродна Ржэўскі аказаўся ў цяжкай атмасферы ізаляцыі — ён пісаў літаратуразнаўчыя артыкулы і рэцэнзіі, але публікаваць іх было забаронена; шлях у вышэйшую школу для яго быў закрыты. Здолеў уладкавацца выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе. За домам быў арганізаваны нагляд КДБ. Памёр 10 лютага 1980 года ў Гродне. Пахаваны на мясцовых могілках «Сакрэт» па праспекце Касманаўтаў[2]. У 1989 годзе беларускі часопіс «Крыніца» ўпершыню апублікаваў фрагмент успамінаў пра Ржэўскага. Рэдакцыя гэтага ж часопіса і сям’я Ржэўскага звярнуліся ў пракуратуру з хадайніцтвам пра рэабілітацыю. 29 сакавіка 1990 года Пленум Вярхоўнага суда СССР рэабілітаваў Ржэўскага ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia