Скарчава
Ска́рчава[1] (трансліт.: Skarčava, руск.: Скарчево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 152 жыхары, 71 гаспадарка (2005). ГісторыяРаней сяленне называлася Плябанская Слабада. Пад гэтай назвай вёска ўпамінаецца ў 1889 годзе. Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 землякоў. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia