Браніслаў Зяменцкі
Браніслаў Зяме́нцкі (польск.: Bronisław Ziemięcki; 27 студзеня 1885, Вільня — 22 лютага 1944, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, пасол на Заканадаўчы сейм і Сейм Рэспублікі Польшча I кадэнцыі, прэзідэнт горада Лодзь, намеснік члена Рады абароны дзяржавы ў 1920 годзе. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду герба «Нячуя». Скончыў Мінскую гімназію, вучыўся ў Львоўскай палітэхніцы і Вышэйшай тэхнічнай школе ў Маскве. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905 года ў Расіі. У 1915 г. арыштаваны ў Варшаве і вымушаны выехаць у Расію. Хаваўся ад расійскіх уладаў. Быў членам Польскай ваеннай арганізацыі. За дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі сядзеў у турмах у Шчыпёрне і Гафельбергу. Працаваў у Дэпартаменце працы Рэгенцкай рады. Узначальваў Варшаўскі акруговы рабочы камітэт ППС. З 1916 года член Цэнтральнага рабочага камітэта ППС. Быў членам Выканаўчай камісіі Часовага дзяржаўнага савета , з 1917 года прадстаўляў ППС у Пагаджальнай камісіі дэмакратычных партый . Член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 7 па 16 лістапада 1918 года быў міністрам прамысловасці Часовага народнага ўрада Рэспублікі Польшча , з 17 лістапада 1918 года па 16 студзеня 1919 года — міністрам працы і сацыяльнай апекі ва ўрадзе Енджэя Марачэўскага . У 1920 годзе быў намеснікам члена Рады абароны дзяржавы. На выбарах 1919 і 1922 гадоў выбіраўся ў польскі Сейм ад ППС. У 1919 годзе сустаршыня ППС, аб’яднанай з трох частак. З 1921 года старшыня ЦВК ППС. З 20 лістапада 1925 года па 20 красавіка 1926 года быў міністрам працы і сацыяльнай апекі ў кабінеце Аляксандра Скшыньскага (падаў у адстаўку разам з Норбертам Барліцкім). Звальненне міністраў з ППС прывяло да краху ўрада Скшыньскага і адкрыла шлях да фармавання ўрада Вінцэнта Вітаса. У кастрычніку 1927 года ад ППС увайшоў у склад Гарадской рады Лодзі. З 24 лістапада 1927 года па 12 ліпеня 1933 года быў прэзідэнтам Лодзі. Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза польскіх гарадоў, членам назіральнай рады Усеагульнага прадпрыемства ўзаемнага страхавання . Пасля адстаўкі з пасады прэзідэнта Лодзі вярнуўся ў Варшаву, дзе стаў прэзідэнтам Усеагульнага прадпрыемства ўзаемнага страхавання. У час Другой сусветнай вайны быў членам Польскай сацыялістычнай партыі — Свабода, Роўнасць, Незалежнасць і са снежня 1943 года выконваў функцыі дырэктара Дэпартамента грамадскіх работ і рэканструкцыі ў Прадстаўніцтве Урада на Радзіме . Арыштаваны 10 лютага 1944 года немцамі, расстраляны ў адным з масавых расстрэлаў 22 лютага таго ж года на руінах Варшаўскага гета. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia