Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»
Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» (укр.: Національний університет «Львівська політехніка») — самая старая вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Украіны і Усходняй Еўропы, заснаваная ў 1816 годзе аўстрыйскім імператарам Францам II. Гісторыя7 сакавіка 1816 года ў Львове была адкрыта Імператарска-каралеўская рэальная школа. Утрымлівалася рэальная школа за рахунак новаўвядзенага мясцовага прамысловага падатку. У навучальных планах рэальнай школы асноўную ролю адвялі прадметам натуральна-матэматычнага цыклу, чарчэнню, малюнку і вывучэнню замежных моў. Навучальны працэс у рэальнай школе ажыццяўляўся на аснове аўстрыйскіх адукацыйных праграм, якія былі адаптаваныя да мясцовых патрабаванняў. У 1825 годзе у адпаведнасці з дэкрэтам аўстрыйскага імператара Франца І трохкласная Імператарска-каралеўская рэальная школа была рэарганізавана ў Імператарска-каралеўскае вучылішча тэхнічных навук і гандлю. У 1835 годзе вучылішча тэхнічных навук і гандлю ператварылі ў Імператарска-каралеўскую рэальна-гандлёвую акадэмію. Тут у 1841 годзе адкрылі тэхнічны факультэт. У 1844 годзе ў доме Даровскага, што на сённяшняй вуліцы Армянскай 2, была адкрыта Імператарска-каралеўская тэхнічная акадэмія з тэхнічным і гандлёвым аддзеламі (факультэтамі). Яна была адной з першых акадэмічных тэхнічных школ у Еўропе і першай ва Украіне. У 1877 годзе новы навучальны год пад кіраўніцтвам новага рэктара Юльяна Захарэвіча пачалі ў новым корпусе акадэміі (на цяперашняй вул. С. Бандэры). Праект гэтага корпуса і будынка хімічнай лабараторыі выканаў сам рэктар, архітэктар Юліян Захарэвіч. Тады ж акадэмія была перайменавана ў Вышэйшую політэхнічную школу і ўключана ў пералік акадэмічных школ Аўстра-Венгерскай імперыі. 10 ліпеня 1912 лекцыю ў Львоўскай палітэхнічнай школе прачытала Марыя Складоўская-Кюры. Таго ж дня вучоны савет Палітэхнікі ўшанаваў яе званнем ганаровага доктара тэхнічных навук. Яе імя ўвекавечана на ганаровай дошцы дактароў honoris causa Львоўскай палітэхнікі. З 1921 года ўстанова называлася Львоўскай палітэхнікай, а з 1939 года — Львоўскім політэхнічным інстытутам. У чэрвені 1993 года, за год да святкавання свайго 150-годдзя, Львоўскі політэхнічны інстытут атрымаў найвышэйшы ва Украіне — чацвёрты ўзровень акрэдытацыі, статус універсітэта і назву "Дзяржаўны універсітэт "Львоўская палітэхніка". У 2000 годзе Палітэхніка атрымала статус нацыянальнага універсітэта. 8 ліпеня 2009 года Кабінет Міністраў Украіны на сваім пасяджэнні надаў Нацыянальнаму ўніверсітэту «Львоўская палітэхніка» статус самакіроўнай даследчай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы. Структура![]() Інстытуты
Іншыя структурныя падраздзяленні
Навучальны працэсВа ўніверсітэце навучаюцца больш за 35 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца па 64 бакалаўрскіх напрамках і 124 спецыяльнасцях, з якіх 123 — магістарскага ўзроўню. Навучальны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад колькасцю каля 2,5 тыс. чалавек, з якіх больш за 300 — дактары навук і больш за 1,2 тыс. — дацэнты, кандыдаты навук. Да навучальнага працэсу прыцягнутыя вучоных з навуковых устаноў НАН Украіны, вытворчых прадпрыемстваў і праектных інстытутаў. Вядомыя выпускнікі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia