Браткі
Бра́ткі[1] (Viola tricolor) — адна- і двухгадовая травяністая расліна сямейства фіялкавых. НазваНародныя назвы: фіялка трохколерная, братачкі, брат з сястрою, браткі[2][3], трава трыцветная[4], анюціны глазкі, , фіялка, браткі лясныя, іван-ды-мар’я, трайцвет[5], брат з сястрой, брат і сястра, браткі-махвіцы, залатуха, крупенька, махвіцы[6][7][8], званочкі[4]. Батанічнае апісанне
Вышыня 10—12 см, з некалькімі сцябламі. Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобныя, сцябловае — ланцэтападобнае. Кветкі двухсіметрычныя, стракатыя, са шпоркай: верхнія пялёсткі фіялетавыя, ліловыя або сінія, бакавыя белавата-жоўтыя, ніжні пялёстак — серна-жоўты або фіялетавы. Плод — каробачка. АрэалПашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. Растуць на сухіх лугах, лясных палянах, каля дарог, у хмызняку, на палях як пустазелле. Цвітуць у красавіку — кастрычніку. КласіфікацыяТаксанамія
ЗначэннеЛекавыя расліны. Родапачынальнікі садовых форм і сартоў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia