Заснавальнікам лічыцца Анджэй Брахоцкі з Брахоціна ў Плоцкай зямлі, удзельнік Грунвальдскай бітвы (1410). Яго далёкія нашчадкі, чатыры браты Брахоцкія — Антоні, Валенты, Рох і Ігнацы — перасяліліся з Мазовіі ў ВКЛ неўзабаве пасля Барскай канфедэрацыі поўнымі банкрутамі. Праз удалыя шлюбы род Брахоцкіх набыў значныя зямельныя ўладанні ў Ашмянскім і Новагародскім паветах: Гарадзей, Вераскава, Морына, Гаўю, Ушу і інш. Росквіт роду прыпадае на часы пасля падзелаў Рэчы Паспалітай: апошнімі выбарнымі маршалкамі шляхты Ашмянскага і Новагародскага паветаў (да 1863) былі адпаведна Антоні (1824—1885) і Уладзіслаў (1810—1896), удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў. Іх стрыечны брат Адам Юзаф Брахоцкі (1796—1858) праславіўся як рэфарматар гаспадаркі і селекцыянер; ягоныя дочкі Эмілія і Марыя распачалі прамысловую вытворчасць «літоўскага» сычужнага сыру ў Беларусі і Літве ў канцы 1850-х.
Некаторыя прадстаўнікі роду
Станіслаў, ж. — Катажына Струсінская
Войцех (?-1781), ж. — 1758 Мар’яна Гертруда Мяшкоўская (1742—1782)
Войцех Антоні (?-1763)
Юзаф (1759-?)
Антаніна (1761—1775)
Юльляна (1769-?), м. — пасля 1804 Францішак Лагеўскі
Вікторыя Агата (1773-?)
Станіслаў (1776-?)
Станіслаў Юзаф (1778-?)
Ян (1780-?)
Мацей (1723—1760), ж. — а) Ёанна Танская (1730—1750), б) — 1753 Ганна Семянткоўская (?-1791)
(а) Ян (1749—1785)
(б) Тэрэса (1753-?)
(б) Мар’яна Катажына (1754-?)
(б) Фэліцыян (1756—1784), ж. — 1783 Вікторыя Кжымуская
(б) Юзафата (1757-?)
(б) Міхал (1758—1802), ж. — 1789 Эва Краеўская (?-1802)
Грацыян Томаш (1789-?)
Аляксандр (1819—1869), суддзя, ж. — 1) 1849 Казіміра (1830-18 красавіка 1852), д. Гераніма Кастравіцкага і Юліі з Швыкоўскіх; 2) 1852 Аліна Мінейка (каля 1830-?)
Уладзіслаў Тамаш (1857—1932), сын Аліны Мінейкі. Жонка — Зоф’я Моль.
Аляксандр (1888[удакладніць]-1934), ж.- Гелена О’Рурк (родам з Уселюба) і меў траіх дзяцей — Анжэя, Ежы і дачку Сафію. Атрымаў у спадчыну ад бацькі Морына. Шлюб з Геленай меў матэрыяльныя выгоды для Брахоцкага, але паразумення з жонкай ён не знаходзіў. Аляксандр застрэліўся ва ўзросце 44-год у 1934 годзе і быў пахаваны каля сямейнай капліцы ў Вераскаве. Жонка Алена была энергічнай жанчынай і кіравала маёнткам пасля смерці мужа да 1939 года. Пасля таго, як савецкія войскі перайшлі мяжу Польшчы, ноччу сабрала брычку, прыхапіла дзяцей і каштоўныя рэчы і з’ехала з маёнтка ў Польшчу, а пасля — у Англію.
Соф’я Аляксандра (29 кастрычніка 1921 — 30 кастрычніка 1995). Нарадзілася ў маёнтку Морына. Пасля 1939 года разам з маці і братамі эмігравала ў Англію. Скончыла літаратурны ўніверсітэт, працавала ў польскім аддзеле радыё Бі-Бі-Сі. Пісала вершы на англійскай і польскай мовах. Першы раз выйшла замуж у 1943 годзе за польскага лётчыка Альгерда Іллінскага. Праз тры тыдні пасля вяселля Альгерд загінуў падчас бою над Францыяй. Другі раз выходзіць замуж пасля вайны за амерыканскага дыпламата Моўзлі. Разам з мужам валодалі двума гатэлямі ў Корнуале (Англія), трымалі вінныя склепы, мелі сваю свінаферму. Мелі дваіх дзяцей (сын загінуў у 22 гады і дачка Крысціна). У 1992 годзе Сафія прыехала наведаць свае родныя мясціны ў Морынава. Пасля, пабачыўшы ў якім стане знаходзіцца радавая капліца сям’і ў Вераскаве, дамовілася з калгасам аб яе аднаўленні. Ініцыятыву Сафіі падтрымалі і яе браты — Анжэй і Ежы, дачка Крысціна, суседзі і сябры з Корнуэла. На аднаўленне капліцы збіралі грошы ўсім светам. 29 чэрвеня 1994 года яна зноў прыехала ў Беларусь, каб пабачыць адноўленую капліцу. Побач з капліцай правялі набажэнствы і памінальную вячэру. Пад канец 1990-х у капліцы была устаноўлена пліта з яе імем.
Ежы (1923-), ж.- Філяйда Годж
Міхал
Анджэй (1926-)
Станіслаў (1889-). У 1911 годзе ён скончыў класічную гімназію ў Вільні і паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У пачатку Першай сусветнай вайны быў прызваны на ваенную службу. У 1914 г. скончыў Цвярскую кавалерыйскую школу і быў прызначаны ў 13-ы Нарвскі полк, дзе праслужыў да рэвалюцыі 1917 года. Пасля вярнуўся на радзіму і прымкнуў да польскай самаабароны ў Шчучыне. Сфарміраваў конны атрад. У наступным паручнік Станіслаў Брахоцкі браў удзел ва ўсіх паходах і бітвах да канца вайны ў складзе 13-га палка Віленскай кавалерыі арміі генерала Жалігоўскага. У палку лічыўся адным з найвыдатнейшых афіцэраў і быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і Крыжам змагароў. Пасля дэмабілізацыі з войска Станіслаў з жонкай Сафіяй Коньча жыў у маёнтку Вераскава. Займаецца аднаўленнем гаспадаркі разам з бацькам. Пасля смерці Уладзіслава Тамаша атрымаў у спадчыну Вераскава. Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і змешчаны ў лагер ваеннапалонных польскіх салдат у Паланзе. Пасля вызвалення з лагера прыбыў у Варшаву, дзе памёр у 1942 годзе. Жонка Сафія с сынам Станіславам і дочкамі Ганнай і Ірэнай эмігрыравалі ў Англію, а пасля вайны — у Канаду.
Ганна (1922-), м. — Ґётэль
Ізабэля (1924-), м. — Юзаф Пецкоўскі
Станіслаў (1928-), ж. — Салі О’Конар
Міхал (1961-)
Ірэна (1931-), м.- Апалінар Дудка
Валенты (1893-)
Анджэй (1895-)
Гелена (1898-), м. — Томаш Шалевіч
Кшыштаф Шалевіч (1932-)
Зоф’я Шалевіч (1934-)
Марыя (1899-), м. — Чэслаў Ярнушкевіч
Ганна (1901-), м. — Овэн Стэвінсан
Галіна Тэрэза Стэвінсан (1938-)
Гай Стэвінсан (1947-)
Ванда
Эмілія
Марыя
Алена
Зоф’я, м. — з 1890 Казімеж Лапацінскі (1858-?)
Аляксандр Янавіч Дынгайм-Брахоцкі (1837-?), удзельнік паўстання 1863—1864