Брацкая магіла (Агародня Гомельская)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне савецкіх воінаў і партызан ў в. Агародня Гомельская, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПахаваны 38 салдат і адзін партызан, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1956 годзе на магіле ўсталяваны помнік-скульптура ваяра ў поўны рост з аўтаматам у правай руцэ. ПомнікПляцоўка перад надмагільнай пабудовай па перыметры агароджана плотам з бетонных секцый і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абодва бакі ад помніка знаходзяцца два кветнікі. Надмагільная пабудова ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны ваяроў загінулых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс «Тут пахавана 39 чалавек, у тым ліку 19 невядомых. Вечная памяць загінулым героям»[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia