Брацкая магіла (Рудзенск)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Рудзенску, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на могілках. ГісторыяПахаваны 61 воін і партызан, якія загінулі ў баях з нямецкімі войскамі ў 1941—1944 гадах. Сярод іх воіны, загінулыя ў ліпені 1944 года пры вызваленні раёна. Помнік![]() У 1956 годзе на магіле ўсталяваны абеліск. Трохкантовы абеліск з шэрага шліфаванага граніту вышынёй 2 м, падставай 0,3×0,25×0,4 м на пастаменце вышынёй 1 м, падставай 1,2×0,4 м абкладзеным беламармуровымі плітамі. Вяршыню абеліска карануе пяціканцовая зорка на металічным стрыжні. На пліце выбіты тэкст: «Вечная слава воинам и партизанам, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины годы Великой Отечественной войны 1941—1945 г.г.» Магіла абнесена металічнай агароджай 3×6 м[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia