Брацкая магіла (Сянно)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў горадзе Сянно, Віцебская вобласць. Знаходзіцца ў скверы па вуліцы Карла Маркса. АпісаннеУ брацкай магіле пахаваны 107 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941 годзе і ў чэрвені 1944 года пры вызваленні горада ад нямецкіх войск. 23 чэрвеня 1944 года ў першы дзень Віцебска-Аршанскай аперацыі войскі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на р. Лучоса. 24 чэрвеня 1944 года ў прарыў былі ўведзены войскі конна-механізаванай групы пад камандаваннем генерал-лейтэнанта М. С. Асілкоўскага. У напрамку на Сянно вёў наступленне 3-і гвардзейскі механізаваны корпус гэтай групы. 25 чэрвеня часці 8-й і 9-й гвардзейскіх механізаваных брыгад корпуса вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія войскі знішчылі каля 400 салдат і афіцэраў, 7 танкаў, артылерыйскую батарэю, каля 70 аўтамашын ворага. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia