Паселішча названа ад возера Сянна, на якім паўстала, і не звязана з сенам, як думалі стваральнікі гарадскога герба XVIII ст. у Дэпартаменце Герольдыі, калі выявілі на гербе скрыжаваныя косы.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядомы з XIV ст. як сяло Аболецкай воласці[3], у Кнізе данін Казіміра запісана наданне «на Рши и у Оболцох. Село Сено Милошу Воишвиловичу Василево Бабича, ажъ будеть кому перво не отдано. Довкгирдъ а панъ Кгастовт», якое датуецца згадкай Даўгерда не пазней за пачатак 1443 года. Папярэдні трымальнік -- Васіль Бабіч, ад'ехаў з бацькам і некалькімі братамі ў Маскву ў 1436 годзе, пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў феадальнай вайне 1430-х гадоў.
У Попісе войск 1528 года названы князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі пад камандаваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1566 года мястэчка ў Віцебскім павецеВялікага Княства Літоўскага.
У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, будуе драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.
З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.
У складзе Расійскай імперыі
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве скрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.
У 1864 годзе адкрыта прыходскае вучылішча, дзе ў 1865 годзе выкладаў Еўдакім Раманаў, вядомы этнограф і краязнавец.
У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне пабудаваны каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.
У канцы XIX стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе было заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школ у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[4].
З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 года — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі[5].
Сучаснасць
Стэла
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Сенненскі раён і горад Сянно, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Сенненскі раён[6].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года зацверджаны сцяг горада Сянно і Сенненскага раёна[7].
«Голас Сенненшчыны» — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 года ў Сянне.
Узнагароды
У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Сянно ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[18][19].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Сенно́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 430. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Dariusz Tarasiuk Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — s. 211. — ISBN 978-83-227-2629-7