Браўншвайгская рэзідэнцыя
Браўншвайгскі палац (ням.: Braunschweiger Residenzschloss) — асноўная рэзідэнцыя старэйшай лініі Вельфаў, герцагаў Браўншвайгскіх, з 1753 па 1884 год. Размешчана ў цэнтры нямецкага горада Браўншвайг. Будаўніцтва![]() ![]() Да таго часу, калі Браўншвайг вярнуўся ў рукі Вельфаў у 1671 годзе, глава княства Браўншвайг-Вольфенбютэль на працягу некалькіх стагоддзяў займаў рэзідэнцыю ў Вольфенбютэлі. Браўншвайг быў значна буйнейшым і багацейшым горадам, чым Вольфенбютэль, аднак герцагі наведваліся туды нячаста з прычыны адсутнасці годнага месца пражывання. У 1718 годзе на былых кляштарных землях прыдворны архітэктар Герман Корб заклаў палац у стылі барока. Хоць будаўніцтва ішло павольна, герцаг Карл I у 1753 годзе пераехаў разам са сваім дваром на пастаяннае пражыванне ў няскончаную браўншвайгскую рэзідэнцыю. Галоўны будынак ансамбля быў дабудаваны толькі ў 1783—1791 гадах у стылі класіцызму па праекце архітэктараў Х. Г. Лангвагена і В. фон Гебхардзі. У 1830 годзе жыхары Браўншвайга паднялі паўстанне супраць Карла II, празванага за марнатраўнасць «Дыяментавым герцагам». Рэзідэнцыя герцагаў была спалена дашчэнту; ацалела толькі паўднёвае крыло. Для будаўніцтва новага палаца быў запрошаны прадстаўнік позняга класіцызму Карл Тэадор Отмер — адзін з вучняў Шынкеля. Асноўныя будаўнічыя працы былі завершаны да 1841 годзе. Абапал ад параднага ўваходу ў палац пастаўлены бронзавыя статуі самых знакамітых палкаводцаў у гісторыі дзяржавы — герцагаў Фрыдрыха Вільгельма і Карла Вільгельма Фердынанда. Над фасадам узнеслася магутная квадрыга з фігурай Бруноніі (увасабленне браўншвайгскай дзяржаўнасці), якую вылепіў Эрнст Рытшэль. Гэта скульптурная група загінула падчас буйнога пажару ў 1865 годзе і была заменена новай. Апошнім кіраўніком, які займаў рэзідэнцыю ў 1913—1918 гадах, быў герцаг Эрнст Аўгуст, зяць кайзера Вільгельма II. Будынак моцна пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў у час Другой сусветнай вайны. Ён прастаяў у руінах да 1960 года, калі гарадскія ўлады распарадзіліся іх разабраць, а на іх месцы разбілі гарадскі парк (Тая ж доля спасцігла рэзідэнцыю Гогенцолернаў у Берліне, але па ідэалагічных прычынах). Захаваную квадрыгу нелегальна здалі на металалом. ![]() У 2004 годзе ўлады горада Браўншвайг санкцыянавалі будаўніцтва на месцы парку буйнога гандлёвага цэнтра Schloss-Arkaden — пры ўмове, што яго заходні фасад будзе цалкам паўтараць аблічча страчанага палаца. Адбудова фасада завершана ў 2007 годзе. Пазней таксама ўзноўлена і Браўншвайгская квадрыга . Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia