Броды (Барысаўскі раён)
Бро́ды[1] (трансліт.: Brody, руск.: Броды) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Барысаў, 140 км ад Мінска. ГісторыяВядома з канца 18 стагоддзя. У 1800 годзе вёска ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні, 11 дамоў, 61 жыхар, шляхецкая ўласнасць. У першай палове 19 стагоддзя ва ўладанні І. Слізеня. У 1884 г. пачала дзейнічаць царкоўна-прыхадская школа (у 1890 вучыліся 18 хлопчыкаў), ператвораная ў 1912 годзе ў аднакласае народнае вучылішча. У 1897 г. 43 двары, 291 жыхар, капліца, у Мсціжскай воласці Барысаўскага павета. У 1917 г. 59 двароў, 392 жыхары[2]. Насельніцтва
Агульныя звесткіРэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна, на захадзе — яе прыток р. Можніца. На поўдні мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Бягомль. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia