Бронетранспарцёр![]() ![]() Бронетранспарцёр (БТР) — баявая бранявая колавая або гусенічная машына для перавозу мотастралкоў (да 28 чалавек), вядзення бою і агнявой падтрымкі, разведкі, аховы на маршы, патрулявання і сувязі. Таксама выкарыстоўваецца для буксавання гарматы і мінамёта, эвакуацыі параненых і перавозу боепрыпасаў. Узброены 20-міліметровай аўтаматычнай гарматай і кулямётам або 2-ма кулямётамі, часам гранатамётам і процітанкавамі кіруемымі ракетамі. Хуткасць на колах дасягае 110 км/гадз. Запас ходу да 1000 км. На гусеніцах адпаведна 75 км/гадз. і 400 км. Найчасцей плывучы, прыстасаваны для паветранага перавозу і дэсантавання, аснашчаны радыёстанцыяй і прыладай для стральбы ноччу. У ЗША вырабляецца плывучы гусенічны M113, у Германіі і Расіі — плывучыя колавыя «Фукс» і БТР-80 адпаведна[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia