Бруно Дэльбанель
Бруно Дэльбанель (фр. Bruno Delbonnel; нар. 1957, Нансі, Францыя) — французскі кінааператар і рэжысёр. Лаўрэат прэміі «Сезар» за аператарскую працу ў фільме «Доўгія заручыны», шматразовы намінант на прэмію «Оскар». БіяграфіяНарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Нансі, Францыя. У дзесяцігадовым узросце пераехаў з бацькамі ў Парыж. Захапіўся фатаграфіяй. Вучыўся ў прыватнай кінашколе. У 1975 годзе пачаў здымаць кароткаметражныя і анімацыйныя стужкі, атрымаў падтрымку вядомага аператара старэйшага пакалення Анры Алекана. Скончыў філасофскі факультэт Сарбоны і Вышэйшую школу кінематаграфічных даследаванняў (ESEC, 1978). У 1980 годзе пабываў у ЗША, пазнаёміўся з Нестарам Альмендрасам. З 1979 года ўвесь час працуе з Жанам-П’ерам Жэнэ. З’яўляецца членам Французскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia