Брытанская Цэнтральная Афрыка

Пратэктарат
Брытанская Цэнтральная Афрыка
British Central Africa
1891 — 1907

Сталіца Зомба
Найбуйнейшыя гарады Блантайр
Мова(ы) англійская
Афіцыйная мова англійская
Грашовая адзінка фунт стэрлінгаў
Плошча 109342 км²
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Дынастыя Віндзорская
Кіраўнікі дзяржавы
Каралева
 • 18911901 Вікторыя
Кароль
 • 19011907 Эдуард VII
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брытанская Цэнтральная Афрыка (англ.: British Central Africa) — брытанскі пратэктарат ва Усходняй Афрыцы.

Быў абвешчаны ў 1889 г. брытанскім прадстаўніком (першапачаткова як пратэктарат узвышшаў Шырэ) у адказ на запыт брытанскіх прэсвітарыянскіх місіянераў і прадпрымальнікаў, якія сяліліся на захад ад возера Ньяса з 1860-х гг. Яны былі вымушаны змагацца з гандлярамі рабамі (пераважна арабамі, суахілі і яа), што прыходзілі з усходу ад возера Ньяса і мелі сучасную агнястрэльную зброю. Але пасяленцы таксама не жадалі далучэння да імперыі Сесіла Родса.

У 1891 г. пасля пагаднення з Партугаліяй рашэнне было ратыфікавана брытанскім урадам, вызначаны межы, якія ахоплівалі плошчу 109 342 км². У 1893 г. сталіцай пратэктарата стала Зомба.

У 1907 г. пратэктарат Брытанская Цэнтральная Афрыка быў трансфармаваны ў пратэктарат Ньясаленд.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya